СЯЛЯНСКІ РУХ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1921–1939 гг. У АЙЧЫННАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ СЯРЭДЗІНЫ 1950-х – 1980-х гг.
Abstract
У даследаванні прадстаўлены асноўныя навукова-метадалагічныя падыходы да вывучэння і адлюстравання гісторыі сялянскага руху ў Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. беларускімі гісторыкамі 1950-х – 1980-х гг. Дэманструючы пашырэнне і паглыбленне даследуемай праблематыкі ў параўнанні з папярэднім перыядам, вучоныя не маглі выйсці за рамкі абумоўленай марксісцка-ленінскімі падыходамі і пануючай ідэалогіяй схемы. Вызначальнымі рысамі такой канцэпцыі было перабольшванне актыўнасці, палітызаванасці і рэвалюцыйнасці сялянскага руху, абумоўленасць развіцця сялянскай барацьбы станам рабочага руху і арганізацыйнымі магчымасцямі Кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), ігнараванне ролі палітычных канкурэнтаў кампарыі ў арганізацыі і правядзенні сялянска-аграрных мерапрыемстваў. На падставе разнастайных крыніц, у першую чаргу архіўных матэрыялаў, зроблена выснова аб неабгрунтаванасці, заідэалагізавансці і тэндэнцыйнасці прыведзеных тэзісаў, падаецца карэкціроўка і ўдакладненне адпаведных пазіцый.