Герменеўтычнае прачытанне рамана Кузьмы Чорнага «Вялікі дзень»: вобразна-матыўная структура, філасофска-аксіялагічныя дамінанты
Abstract
Прадстаўлена багатая і сэнсава-ёмістая вобразна-матыўная структура рамана Кузьмы Чорнага «Вялікі дзень». Даецца сучасная герменеўтычная інтэрпрэтацыя філасофска-аксіялагічных дамінант пісьменніка-мысляра, якія вызначаюць ідэйна-эстэтычную і маральна-этычную глыбіню твора
(ідэя ўласнай зямлі як асновы жыццеўладкавання беларуса, тэмы маральнай узаемаадказнасці бацькоў і дзяцей, разрыву духоўнай сувязі пакаленняў, матывы маці-грэшніцы, страчаных сыноў, братазабойства, духоўнага бяспамяцтва і інш.).