ІНТЭГРАЦЫЙНЫ РЭСУРС АРАБСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ ЯК СУБ’ЕКТА ПАЛІТЫЧНАЙ КАМУНІКАЦЫІ
Abstract
Даследуецца дзейнасць арабскіх тэлевізійных кампаній з пункту гледжання іх уплыву на сацы-
яльна-палітычныя працэсы і ролі ў сусветнай камунікацыйнай прасторы. Аналізуюцца прычыны ўзнік-
нення «феномену Al Jazeera», дзейнасць кампаній Al Manar, Al Resalah, Abu Dhabi Media, Al Alam News
Network. Асэнсоўваецца ўплыў на функцыянаванне інфармацыйнага поля заходніх медыя: ВВС Arabic
television, Arab News Network, Sky News Arabia, France 24, RT Arabic, Al Hurra. Сцвярджаецца, што дзей-
насць гэтых медыяструктур прыводзіць да неадназначных наступстваў: з аднаго боку, адбываецца
згуртаванне аўдыторыі, у медыясферы ствараецца вобраз мусульманскай цывілізацыі, які выходзіць
за межы яго нацыянальных складнікаў; з іншага боку, асобныя медыя арыентуюцца на абвастрэнне
міжнацыянальных супярэчнасцей, правакуюць рост канфліктнасці, што спрыяе актывізацыі дэзінтэ-
грацыйных працэсаў.