СТАНАЎЛЕННЕ НОВЫХ ТЭАРЭТЫКА-КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫХ НАПРАМКАЎ У ДАСЛЕДАВАННЯХ СПОРТУ Ў КАНЦЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Аннотации
Новыя тэарэтыка-культуралагічныя напрамкі ў даследаваннях спорту ў канцы ХХ ст. сталі вы-
нікам інтэнсіўнага развіцця навуковых ведаў з аднаго боку і імклівага пранікнення феномена спорту
ў іншыя сферы чалавечай дзейнасці з другога. У спалучэнні з дамінантнымі навуковымі накірункамі, якія існавалі раней, спартыўны складнік зрабіўся важнай часткай спецыфічнага іх адгалінавання. Былі створаны адмысловыя вобласці ў даследаваннях спорту, якія ў далейшым паўплывалі на практыку гэтага віду сацыяльнай актыўнасці. Спартыўная інфармацыя, спартыўная палітыка, спартыўная эканоміка,
спартыўная юрыспрудэнцыя, новыя распрацоўкі ў адносінах да спартыўнага абсталявання і інвентару
шмат у чым садзейнічалі працэсу станаўлення спартыўнай інфраструктуры. Кантакты паміж назва-
нымі элементамі спрыялі ўзнікненню якасна новых фактаў і фактараў спорту.