Функцыянаванне белага колеру ў песенным фальклоры беларусаў
Аннотации
У выніку функцыянальна-семантычнага і гісторыка-генетычнага аналізу вызначаюцца функцыянаванне і семантыка белага колеру ў песенным фальклоры беларусаў. Праз знакавасць белага колеру, які ў песенным фальклоры мае амбівалентную ацэнку, спасцігаюцца і апісваюцца ў адпаведнасці з пэўнымі жанравымі законамі тры асноўныя аб’екты, якія належаць свету «Рэчаіснасць»: сам чалавек (у тым ліку ў лімінальным стане); рэальны навакольны свет; значымыя часавыя адрэзкі. Белы колер выяўляе пазітыўныя эстэтычныя і эмацыянальныя ацэнкі лірычных герояў. Разам з тым ён сімвалічна карэлюе з ідэямі смерці, хваробы, тугі.