Асаблівасці паэтыкі вершаказаў Алеся Разанава
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца асаблівасці паэтыкі вершаказаў А. Разанава, аналізуюцца іх жанравыя і моўна-стылёвыя адметнасці. Увага звяртаецца на гукапіс, накіраваны на актуалізацыю ўнутранай формы слова, дамінантную рыфму, заснаваную на ключавых словах, сінтаксічны паралелізм як складнік рытмічнай структуры вершаў і лексічныя сродкі стварэння вобразнасці.