Архетыпы прасторы ў празаічнай спадчыне Уладзіміра Караткевіча
Abstract
Артыкул прысвечаны выяўленню асаблівасцей функцыянавання архетыповых матываў прасторы ў прозе У. Караткевіча («Чазенія», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Ладдзя Роспачы»). Раскрыта шматаспектнасць мастацкага бытавання архетыповай бінарнай апазіцыі «свой – чужы», звязанай з матывамі прасторы. Паказана, як у залежнасці ад светапоглядных канцэпцый пісьменніка, эмацыянальна-псіхалагічнага стану персанажаў, іх філасофскіх і эстэтычных арыенціраў, духоўна-маральных прынцыпаў адбываецца рэарганізацыя пісьменнікам вядомых у літаратурнай практыцы архетыповых матываў прасторы.